Маніфестацыі ў абарону жыцця прайшлі ў Іспаніі | | Друк | |
08.04.2013 18:08 |
«Іспанскае грамадства патрабуе змены закона аб абортах, маючы на ўвазе абарону і клопат як пра жыццё ненароджанага дзіцяці, так і яго маці», — адзначаюць арганізатары маніфестацыі ў Мадрыдзе, чые словы прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Ініцыятары акцыі заклікалі да спынення «індустрыі смерці», якая прыносіць мільённыя даходы абартыўным клінікам, і нагадалі палітыкам пра іх перадвыбарныя абяцанні. (AG) |