У Сірыі жанчыны-хрысціянкі апынуліся ў небяспецы быць згвалтаванымі | Друк |
09.04.2013 12:40

Салафіцкі шэйх з Іарданіі Ясір аль-Аджаўні заявіў, што «гвалтаванне ўсіх сірыйскіх жанчын, якія не з’яўляюцца суніткамі, згодна з заклікам апазіцыянера Асада, будзе лічыцца легальным».

Як перадае словы шэйха партал wiara.pl, «выкраданне і гвалтаванне жанчын-хрысціянак або алавітак не супярэчыць наказам ісламу».
Запіс звароту салафіцкага шэйха быў апублікаваны ў інтэрнэце.

Тым часам з раёна Хейх-Максуд у Алепа, захопленага паўстанцамі, збегла ўжо больш за 300 хрысціянскіх сем’яў.

Прынамсі 120 чалавек знайшлі прытулак у кляштары марыстаў. У ліку тых, хто хаваецца ў кляштары, шмат згвалтаваных жанчын.

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by