У Парыжы пройдзе дэманстрацыя ў падтрымку хрысціян-коптаў | Друк |
11.04.2013 12:35

Міжнародная асацыяцыя копцкай салідарнасці ў Еўропе правядзе ў Парыжы дэманстрацыю ў падтрымку хрысціян-коптаў Егіпта. Акцыя пройдзе 12 сакавіка на плошчы Сэн-Мішэль.

У цэнтры ўвагі дэманстрантаў будзе нестабільная сітуацыя, у якой знаходзяцца егіпецкія копты з часу прыходу да ўлады Прэзідэнта Мурсі. Пратэст выклікаюць выкраданні, згвалтаванні, ісламізацыя, безадказныя паводзіны егіпецкіх палітыкаў у адносінах да коптаў, забойтсвы. Таксама, паведамляе Седмица.ru, удзельнікі акцыі асуджаюць напад на касцёл св. Марка ў Егіпце.

Міжнародная асацыяцыя копцкай салідарнасці выражае сваю абуранасць становішчам коптаў, якое пагаршаецца ўсё больш, і патрабуе звальнення міністра ўнутраных спраў і главы сіл бяспекі Каіра.

(AG)

 
© 2003-2022 Catholic.by