У Францыі легалізаваны аднаполыя саюзы |
| Друк | |
11.04.2013 13:29 |
9 красавіка французскі Сенат адобрыў першы артыкул законапраекта аб легалізацыі аднаполых сужэнстваў. Як паведамляе «Le Figaro», за яго выказаліся 179 сенатараў, 157 прагаласавалі супраць.
У бліжэйшы час у Сенаце будзе праходзіць галасаванне па іншых артыкулах дакумента, якія датычаць, у прыватнасці, парадку ўсынаўлення дзяцей аднаполымі парамі.
Нацыянальная асамблея Францыі прагаласавала за легалізацыю аднаполых саюзаў і іх права на ўсынаўленне дзяцей у лютым 2013 г.
Супраць легалізацыі такіх саюзаў выступаюць Каталіцкі Касцёл і прадстаўнікі іншых веравызнанняў у Францыі. Акрамя гэтага, у краіне некалькі разоў праходзілі дэманстрацыі ў абарону традыцыйнага сужэнства. (AG)
|