Колькасць палесцінскіх хрысціян зменшылася на 50 працэнтаў | Друк |
13.04.2013 12:59

Катастрафічна хуткімі тэмпамі памяншаецца колькасць хрысціян на Святой Зямлі. За амаль 13 гадоў на тэрыторыі Палесціны іх стала менш напалову.

Як паказваюць даследаванні, у 2000 г. хрысціянскія вернікі складалі 2 працэнты насельніцтва тэрыторыі, а зараз — каля 1 працэнта. Прычына гэтай негатыўнай тэндэнцыі — не толькі міграцыя, але і дэмаграфічныя з’явы: хрысціянскія сем’і маюць нашмат менш дзяцей, чым мусульманскія.

Хрысціяне Святой Зямлі — гэта найперш палесцінцы і іарданцы. Разам з тым усё большую ролю пачынаюць адыгрываць хрысціянскія супольнасці з ліку яўрэяў.

(АG)

 
© 2003-2024 Catholic.by