Іранскія ўлады пераследуюць хрысціянскія хатнія касцёлы | Друк |
15.04.2013 12:06

Іранскія рэлігійныя і дзяржаўныя ўлады занепакоены дынамічным развіццём хрысціянскіх хатніх касцёлаў. Паліцыя ў правінцыі Харасан-Рэзаві шукае сетку тайных супольнасцяў вернікаў. Некаторыя з іх ужо ўдалося выкрыць, іх прадстаўнікі арыштаваны.

Як адзначае польская рэдакцыя Ватыканскага радыё са спасылкай на іранскія СМІ, тайныя хрысціянскія супольнасці ў Іране часцей утвараюць тыя, хто перайшоў з ісламу ў хрысціянства і мусіць захоўваць сваю веру ў сакрэце. Святыні, дзе збіраюцца такія вернікі, найчасцей трапляюць пад увагу службаў бяспекі, таму хрысціяне вымушаны збірацца ў прыватных дамах. Часта яны не маюць доступу ні да святароў, ні да рэлігійнай літаратуры.

Развіццё хатніх касцёлаў выклікае непакой ісламскіх уладаў Ірана, якія загадваюць паліцыі распраўляцца з хрысціянамі.

(AG)

 
© 2003-2022 Catholic.by