У Чэнстахове адкрыта найвышэйшая ў свеце статуя Яна Паўла ІІ |
| Друк | |
15.04.2013 12:40 |
У Парку сакральных мініяцюр у Чэнстахове (Польшча) 13 красавіка была адкрыта найвышэйшая ў свеце статуя благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Скульптура вышынёй 13,8 метраў бачная з кожнага месца Чэнстаховы.
Статую, адкрытую ў памяць пра аднаго са знакамітых палякаў і самых славутых Папаў, асвяціў арцыбіскуп Вацлаў Дэпа, Мітрапаліт Чэнстахоўскі. Помнік прадстаўляе Пантыфіка ў белай сутане, з узнятымі ў жэсце благаслаўлення рукамі, быццам Папа вітае тых, хто ўваходзіць у парк.
Ян Павел ІІ наведваў Чэнстахову практычна заўсёды падчас сваіх паездак у Польшчу, тут у 1991 годзе адбыўся Сусветны дзень моладзі. Таксама Пантыфік стаў ганаровым жыхаром гэтага горада. (AG)
|