У Чэнстахове адкрыта найвышэйшая ў свеце статуя Яна Паўла ІІ | Друк |
15.04.2013 12:40

У Парку сакральных мініяцюр у Чэнстахове (Польшча) 13 красавіка была адкрыта найвышэйшая ў свеце статуя благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Скульптура вышынёй 13,8 метраў бачная з кожнага месца Чэнстаховы.

Статую, адкрытую ў памяць пра аднаго са знакамітых палякаў і самых славутых Папаў, асвяціў арцыбіскуп Вацлаў Дэпа, Мітрапаліт Чэнстахоўскі. Помнік прадстаўляе Пантыфіка ў белай сутане, з узнятымі ў жэсце благаслаўлення рукамі, быццам Папа вітае тых, хто ўваходзіць у парк.

Ян Павел ІІ наведваў Чэнстахову практычна заўсёды падчас сваіх паездак у Польшчу, тут у 1991 годзе адбыўся Сусветны дзень моладзі. Таксама Пантыфік стаў ганаровым жыхаром гэтага горада.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by