У Еўропе акты вандалізму ў дачыненні да хрысціянскіх святынь становяцца звычайнай з’явай | Друк |
18.04.2013 15:10

Нягледзячы на адсутнасць прамога пераследу еўрапейскіх хрысціян, зафіксаваны шматлікія факты іх дыскрымінацыі. На адсутнасць рэагавання з боку насельніцтва Еўропы на гэтую праблему звярнуў увагу прадстаўнік Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы кс. Фларыян Кольфхаус.

Як адзначыў святар у размове з domradio.de, на які спасылаецца Седмица.ru, акты вандалізму ў дачыненні да хрысціянскіх святынь ператвараюцца ў звычайную з’яву ў многіх краінах Еўропы. Напрыклад, у Германіі штогод здзяйсняецца 300–400 такіх актаў у святынях і на хрысціянскіх могілках. Каля 400 выпадкаў дыскрымінацыі ў адносінах да вызнаўцаў Хрыста зафіксавана за 2012 год у Францыі.

Па словах кс. Кольфхауса, паведамленні аб супрацьпраўных дзеяннях у адносінах да хрысціянскіх устаноў рэдка публікуюцца ў СМІ. Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы адзначае, што ў Еўропе не хапае чуласці ў выпадках антыхрысціянскіх акцый у святынях і на могілках.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by