У Кіеве пратэстуюць супраць будаўніцтва касцёла | | Друк | |
18.04.2013 16:17 |
Невядомая асоба адкрыла стрэл з пнеўматычнай зброі па верніках, якія сабраліся на вячэрнюю малітву ля будаўнічай пляцоўкі. Паранены дзве законныя сястры. Як паведамляе прэс-сакратар Правінцыі св. Міхала Арханёла Ордэна Братоў Меншых ва Украіне а. Патрык Оліх, на дадзены момант будаўнічыя працы спынены. 19 красавіка рыма-католікі склічуць прэс-канферэнцыю на тэму дадзенага інцыдэнту. (VGr) |