Па ініцыятыве епіскапату Італіі створаны серыял, прысвечаны Сімвалу веры |
| Друк | |
19.04.2013 16:00 |
Па ініцыятыве епіскапату Італіі створаны 12-серыйны тэлесерыял, прысвечаны Сімвалу веры. Кожная серыя будзе тлумачыцца на прыкладзе мазаік катэдральнага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Манрэале на Сіцыліі.
Як паведамляе Седмица.ru са спасылкай на CNA, першая серыя выйдзе 21 красавіка на канале TV2000. Серыі будуць выходзіць па нядзелях і праз нейкі час выкладвацца на старонцы тэлеканала ў YouTube.
Будаўніцтва касцёла ў Манрэале пачалося ў 1174 г. і працягвалася каля 90 гадоў. Адным з яго галоўных скарбаў з’яўляюцца мазаікі ХІІ стагоддзя. (AG)
|