Па ініцыятыве епіскапату Італіі створаны серыял, прысвечаны Сімвалу веры | Друк |
19.04.2013 16:00

Па ініцыятыве епіскапату Італіі створаны 12-серыйны тэлесерыял, прысвечаны Сімвалу веры. Кожная серыя будзе тлумачыцца на прыкладзе мазаік катэдральнага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Манрэале на Сіцыліі.

Як паведамляе Седмица.ru са спасылкай на CNA, першая серыя выйдзе 21 красавіка на канале TV2000. Серыі будуць выходзіць па нядзелях і праз нейкі час выкладвацца на старонцы тэлеканала ў YouTube.

Будаўніцтва касцёла ў Манрэале пачалося ў 1174 г. і працягвалася каля 90 гадоў. Адным з яго галоўных скарбаў з’яўляюцца мазаікі ХІІ стагоддзя.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by