У Англіі расце колькасць каталіцкага духавенства |
| Друк | |
19.04.2013 16:11 |
У Англіі і Уэльсе расце колькасць жадаючых стаць каталіцкім святаром або кансэкраванай асобай. У 2012 г. законнікамі сталі тут 30 мужчын і 23 жанчыны, што з’яўляецца самым высокім паказальнікам з 1996 года.
Для параўнання, як інфармуе Седмица.ru са спасылкай на CWN, у 2010 г. толькі 19 мужчын і 6 жанчын сталі там кансэкраванымі асобамі.
Да прыняцця святарскага пасвячэння зараз у Англіі і Уэльсе рыхтуецца 41 чалавек у параўнаннi з 15 у 2008 годзе.
(AG)
|