Амерыканскія католікі дапамагаюць пацярпелым ад выбуху ў Тэхасе | Друк |
19.04.2013 17:03

Амерыканскія католікі ўключыліся ў дапамогу пацярпелым ад пажару і выбуху на заводзе тэхаскага горада Вэст. Біскуп Осціна Джо Васкес паведаміў, што на дапамогу ахвярам прыйшло духавенства і вернікі яго дыяцэзіі.

Каталіцкія шпіталі прымаюць параненых, а школы — тых, хто страціў дах над галавой. Ім аказваецца малітоўная, псіхалагічная і матэрыяльная падтрымка. Як інфармуе Ватыканскае радыё, пачалася таксама распрацоўка доўгатэрміновай праграмы арганізацыі быту пацярпелых і лячэння параненых.

Маліцца за ахвяраў выбуху заклікаў Святы Айцец Францішак. «Калі ласка, далучыцеся да мяне ў малітве за ахвяраў выбуху ў Тэхасе і за іх сем’і», — напісаў Папа ў «Твітэры».

Выбух на тэхаскім заводзе здарыўся 18 красавіка.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by