Прызначаны новы дапаможны біскуп у Грэка-Каталіцкай Царкве ў Славакіі | Друк |
20.04.2013 10:37

19 красавіка, у дзень успаміну св. Мятода Салунскага (паводле юліянскага календара), Святы Айцец Францішак прызначыў славацкага іераманаха-езуіта а. Мілана Ляха дапаможным біскупам грэка-каталіцкай мітрапалітальнай архіепархіі ў Прэшаве (Славакія).

Айцец Мілан Лях нарадзіўся 18 лістапада 1973 г., атрымаў святарскае пасвячэнне ў 2001 г. Быў віцэ-дэканам Багаслоўскага факультэта ўніверсітэта ў Тырнаве.

Уладыка Мілан з’яўляецца даследчыкам душпастырскай дзейнасці беларускага мучаніка а. Антона Неманцэвіча, Экзарха Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі (1940-1943), замучанага нямецкімі нацыстамі 70 гадоў таму ў Мінску.

(AG)

 
© 2003-2022 Catholic.by