У Кітаі рэзкі рост зацікаўленасці рэлігіямі |
| Друк | |
24.04.2013 11:54 |
Рэзкі рост зацікаўленасці рознымі рэлігіямі назіраецца ў Кітаі. У адной з найбольш населеных краін свету хрысціян каля 35 мільёнаў, з іх 12 мільёнаў католікаў.
Кітайская Народная Рэспубліка афіцыйна з’яўляецца атэістычнай дзяржавай, камуністычны ўрад якой імкнецца да поўнай секулярызацыі грамадства. Самі ўлады краіны мяркуюць, што рост зацікаўленасці народа рэлігіямі — вынік пошуку спакою ў свеце, які становіцца ўсё больш складаным.
Папа Бэнэдыкт XVI у пасланні да новых кітайскіх уладаў выражаў надзею, што «новае кіраўніцтва ацэніць уклад рэлігій, шануючы кожную з іх, каб яны маглі паспрыяць будаўніцтву салідарнага грамадства, з карысцю для гэтага высакароднага народа і свету». (AG)
|