Касцёл у Францыі засмучаны легалізацыяй аднаполых сужэнстваў |
| Друк | |
25.04.2013 16:24 |
Прэс-сакратар епіскапату Францыі кс. Бернар Падвен выказаў жаль з прычыны адабрэння парламентам краіны закону аб легалізацыі аднаполых сужэнстваў. Закон дае права такім парам на ўсынаўленне дзяцей.
Святар адзначыў, што дадзены закон не вядзе да адзінства грамадства, і дадаў, што «Каталіцкі Касцёл будзе надалей карыстацца правам свабоды слова, заўсёды з павагай да ўсіх установаў і без насілля».
У сваю чаргу арцыбіскуп Ліёна кардынал Філіп Барбарэн далучыўся 23 красавіка да сабраных на плошчы Белькур, якія пратэставалі супраць закона, адобранага ў гэты дзень. Іерарх адзначыў, што гэты вечар з’яўляецца «вечарам смутку» і што Касцёл у гэтай справе не можа ні выйграць, ні прайграць, паколькі яго задача — даваць сведчанне любові.
(AG)
|