Амерыканскі рэжысёр плануе стварыць фільм пра жыццё папы Францішка |
| Друк | |
30.04.2013 12:33 |
Амерыканскі рэжысёр, прадзюсер і сцэнарыст Крыстыян Пешкен вырашыў стварыць мастацкі фільм пра жыццё папы Францішка. Фільм будзе апавядаць пра служэнне будучага Пантыфіка ў Аргенціне і завершыцца яго абраннем на Святы Пасад.
Чакаецца, што фільм пачне здымацца ў 2014 г. Ужо гатовая яго назва: «Сябар бедных: гісторыя папы Францішка».
Як паведамляе агенцтва «Благовест», у якасці кансультантаў Пешкен запрасіў ватыканіста Андрэа Тарнэллі, знаёмага з кардыналам Берголіа з 2002 г., і Сержа Рубіна — сааўтара кнігі «Езуіт».
Ідэя стварыць фільм з’явілася ў Пешкена, калі ён убачыў новаабранага Папу выходзячым на балкон базылікі св. Пятра. Гэтай сцэнай, па словах рэжысёра, фільм будзе завяршацца. (AG)
|