Амерыканскі рэжысёр плануе стварыць фільм пра жыццё папы Францішка | Друк |
30.04.2013 12:33

Амерыканскі рэжысёр, прадзюсер і сцэнарыст Крыстыян Пешкен вырашыў стварыць мастацкі фільм пра жыццё папы Францішка. Фільм будзе апавядаць пра служэнне будучага Пантыфіка ў Аргенціне і завершыцца яго абраннем на Святы Пасад.

Чакаецца, што фільм пачне здымацца ў 2014 г. Ужо гатовая яго назва: «Сябар бедных: гісторыя папы Францішка».

Як паведамляе агенцтва «Благовест», у якасці кансультантаў Пешкен запрасіў ватыканіста Андрэа Тарнэллі, знаёмага з кардыналам Берголіа з 2002 г., і Сержа Рубіна — сааўтара кнігі «Езуіт».

Ідэя стварыць фільм з’явілася ў Пешкена, калі ён убачыў новаабранага Папу выходзячым на балкон базылікі св. Пятра. Гэтай сцэнай, па словах рэжысёра, фільм будзе завяршацца.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by