Прэзідэнт Ізраіля: усе ізраільцяне чакаюць Папу |
| Друк | |
01.05.2013 11:00 |
Падчас аўдыенцыі ў Святога Айца Францішка 30 красавіка Прэзідэнт Ізраіля Шымон Пэрэс запрасіў Папу наведаць Ерузалем. «Я чакаю Вас у Ерузалеме. І не толькі я, але і ўсе ізраільцяне», — сказаў палітык Пантыфіку на заканчэнне сустрэчы.
Таксама Прэзідэнт папрасіў Святога Айца аб малітве за ўвесь ізраільскі народ і сказаў, што сёння, 1 мая, накіруецца ў Асізі (Італія), каб там маліцца за Папу ля месца пахавання св. Францішка.
Раней, адразу пасля абрання кардынала Хорхе Берголіа на Святы Пасад, Шымон Пэрэс павіншаваў яго і запрасіў на Святую Зямлю. (AG)
|