Прэзідэнт Ізраіля: усе ізраільцяне чакаюць Папу | Друк |
01.05.2013 11:00

Падчас аўдыенцыі ў Святога Айца Францішка 30 красавіка Прэзідэнт Ізраіля Шымон Пэрэс запрасіў Папу наведаць Ерузалем. «Я чакаю Вас у Ерузалеме. І не толькі я, але і ўсе ізраільцяне», — сказаў палітык Пантыфіку на заканчэнне сустрэчы.

Таксама Прэзідэнт папрасіў Святога Айца аб малітве за ўвесь ізраільскі народ і сказаў, што сёння, 1 мая, накіруецца ў Асізі (Італія), каб там маліцца за Папу ля месца пахавання св. Францішка.

Раней, адразу пасля абрання кардынала Хорхе Берголіа на Святы Пасад, Шымон Пэрэс павіншаваў яго і запрасіў на Святую Зямлю.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by