У Маскоўскім Патрыярхаце не маюць інфармацыі аб вызваленні сірыйскіх іерархаў |
| Друк | |
01.05.2013 15:39 |
У Маскоўскім Патрыярхаце Рускай Праваслаўнай Царквы ўсё яшчэ не маюць інфармацыі аб вызваленні выкрадзеных Мітрапалітаў сірыйскага горада Алепа. 22 красавіка Мітрапаліты Павел Язігі і Іаан Ібрагім былі выкрадзены невядомымі.
Намеснік старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў протаіерэй Мікалай Балашоў паведаміў агенцтву «Интерфакс», што Патрыярхат не мае звестак аб вызваленні і што гэтую інфармацыю не пацвярджаюць дыпламатычныя крыніцы.
Раней некаторыя СМІ і прадстаўнікі Асацыяцыі хрысціян Блізкага Усходу паведамлялі аб тым, што выкрадзеныя іерархі нібыта ўжо вызвалены. (AG)
|