Іспанскія біскупы заклікаюць да вырашэння праблемы беспрацоўя | Друк |
02.05.2013 22:38

«Беспрацоўе — гэта народная драма», — напісаў у пасланні з нагоды 1 мая іспанскі біскуп Антоніо Альгора. Да салідарнасці і пошуку вырашэнняў пануючага эканамічнага крызісу заклікае епіскапат Іспаніі і мясцовыя каталіцкія арганізацыі.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, па апошніх даных беспрацоўныя складаюць 27 працэнтаў насельніцтва Іспаніі або 6,2 мільёны чалавек. Асабліва цяжкая сітуацыя сярод моладзі, дзе беспрацоўе перавысіла 57 працэнтаў.

Іспанскія біскупы не толькі выражаюць занепакоенасць гэтай сітуацыяй, але і заклікаюць палітыкаў да «адказнасці, каб шукаць вырашэння праблемы беспрацоўя і крызісу», бо грамадства без працы — «грамадства, якое паступова становіцца ўсё бяднейшым».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by