У Індыі з’явіцца першы ўніверсітэт езуітаў |
| Друк | |
03.05.2013 22:45 |
Езуіты ў індыйскім штаце Арыса атрымалі згоду ўладаў на будаўніцтва свайго першага ўніверсітэта ў гэтай краіне. Пасля трохгадовых перамоваў быў зацверджаны праект будаўніцтва вышэйшай школы пад назвай «Xavier University».
Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, універсітэт пачне дзейнічаць у ліпені 2014 г., і ў ім зможа вучыцца мясцовая моладзь. Усяго ў навучальнай установе будзе 5 тысяч месцаў і 400 выкладчыкаў.
Сярод запланаваных кірункаў навучання — інжынерыя, тэхналогіі, эканоміка, фінансы, гуманітарныя навукі. (AG)
|