У Індыі з’явіцца першы ўніверсітэт езуітаў | Друк |
03.05.2013 22:45

Езуіты ў індыйскім штаце Арыса атрымалі згоду ўладаў на будаўніцтва свайго першага ўніверсітэта ў гэтай краіне. Пасля трохгадовых перамоваў быў зацверджаны праект будаўніцтва вышэйшай школы пад назвай «Xavier University».

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, універсітэт пачне дзейнічаць у ліпені 2014 г., і ў ім зможа вучыцца мясцовая моладзь. Усяго ў навучальнай установе будзе 5 тысяч месцаў і 400 выкладчыкаў.

Сярод запланаваных кірункаў навучання — інжынерыя, тэхналогіі, эканоміка, фінансы, гуманітарныя навукі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by