Ерузалем: прадстаўнікі хрысціянства і іўдаізму пра ўзаемнае пазнанне і збліжэнне | Друк |
04.05.2013 19:29

Уклад папы Яна XXIII у паляпшэнне адносін паміж католікамі і іўзеямі ўзгадала супольная камісія прадстаўнікоў Апостальскай Сталіцы і Вярхоўнага Рабінату Ізраіля. Камісія сабралася ў Ерузалеме ў 12-ы раз у канцы красавіка. Яе пасяджэнні адбываюцца з часу візіту Яна Паўла ІІ на Святую Зямлю.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі вялікі ўклад новаабранага Пантыфіка Францішка ў кантакты з іўдзеямі ў бытнасць яго арцыбіскупам Буэнас-Айрэса. Таксама яны выказлі надзею на далейшае паляпшэнне гэтых адносінаў у час яго Пантыфікату.

Абмяркоўвалася таксама значэнне выхавання ў супольнасцях католікаў і іўдзеяў да ўзаемнага пазнання і збліжэння. Была падкрэслена важнасць змагання з пагрозамі, якія паўстаюць супраць іўдзейскіх вернікаў і хрысціян. Дэлегацыя Апостальскай Сталіцы запэўніла ў гатоўнасці супрацьстаяння антысемітызму, асабліва ў краінах з каталіцкай большасцю. У сваю чаргу рабіны пацвердзілі жаданне клапаціцца аб дабры хрысціянскіх меншасцяў у Ізраілі.

(AG)

 
© 2003-2022 Catholic.by