У Італіі падчас працэсіі выбухнуў балкон | Друк |
06.05.2013 15:46

Тры асобы загінула і шасцёра паранена ў выніку выбуха балкона на нядзельнай працэсіі ў горадзе Парцічы паблізу Неапаля.

Сярод ахвяраў — дзве жанчыны (67 і 65 гадоў) і мужчына (65 гадоў). Група пажылых людзей стаяла пад балконам, які знаходзіўся на другім паверсе старога будынку. Пра гэта паведамляе wiara.pl.

Выбух прагрымеў каля 21.00. Вялікі хлапок стаў прычынай панікі ў натоўпе — людзі думалі, што дайшла справа да страляніны. Працэсія ў гонар патрона горада, падчас якой група вернікаў несла на плячах фігуру св. Кіра, сабрала каля 25 тысяч удзельнікаў (агульная колькасць жыхароў у Парцічы — 60 тысяч чалавек).

У працэсіі ўдзельнічаў таксама арцыбіскуп Неапаля кардынал Крэшэнцыа Сэпэ, які прыбыў на месца здарэння адразу пасля яго.

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by