У Сан-Джавані-Ратонда чакаецца пастаяннае выстаўленне рэліквій св. Піо |
| Друк | |
07.05.2013 11:21 |
Чакаецца, што цела айца Піо будзе выстаўлена ў Сан-Джавані-Ратонда на пастаянны час. Тады пры рэліквіях святога стыгматыка можна будзе маліцца ў новай базыліцы, куды яны былі перанесены ў красавіку 2010 г.
Як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, аб пастаянным выстаўленні прасілі ўшанавальнікі айца Піо, якія прыязджаюць у гэтае мястэчка на поўдні Італіі.
Зараз капуцыны, якія працуюць у санктуарыі, чакаюць з Апостальскай Сталіцы канчатковай згоды на выстаўленне рэліквій. (AG)
|