Касцёл у Бангладэш заклікае да міру пасля крывавых сутыкненняў | Друк |
07.05.2013 21:47

Да супрацоўніцтва ва ўсталяванні міру, салідарнасці і гармоніі ў краіне заклікаў арцыбіскуп Дакі Патрык Д’Расарыё пасля крывавых сутыкненняў у сталіцы Бангладэш. 5 мая дэманстрацыя радыкальнай ісламскай групоўкі Хваят-э-Іслам скончылася сутычкамі з паліцыяй, у выніку чаго загінула 29 чалавек і як мінімум 50 атрымалі раненні.

Дэманстранты падпальвалі магазіны і машыны. Яны патрабавалі павагі да законаў Карану і права шарыяту ў грамадскім жыцці, у тым ліку ўвядзення закону супраць блюзнерства, па якім той, хто абражае іслам, павінен быць пакараны смерцю.

Таксама дэманстранты патрабавалі абмежавання магчымасці кантактаў паміж мужчынамі і жанчынамі ў публічных месцах і абавязковай ісламскай рэлігійнай адукацыі. У сваю чаргу ўрад краіны рашуча адмаўляецца задаволіць гэтыя патрабаванні.

(AG)

 
© 2003-2021 Catholic.by