У Рыме прабывае Патрыярх Копцкай Царквы | Друк |
10.05.2013 14:13

З 9 па 13 мая ў Рыме прабывае Патрыярх Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадрас ІІ. 10 мая з Патрыярхам сустрэнецца Святы Айцец Францішак. Таксама Тавадрас ІІ наведае месцы пахаванняў апосталаў Пятра і Паўла і сустрэнецца з копцкай супольнасцю Рыма.

40 гадоў таму, 5–10 мая 1973 г., папярэдні Патрыярх Александрыйскі Шэнуда ІІІ таксама прабываў у Ватыкане і сустрэўся з Паўлам VI. Плёнам гэтай сустрэчы стала падпісанне Супольнай каталіцка-копцкай дэкларацыі, якая паклала пачатак афіцыйнаму тэалагічнаму дыялогу паміж дзвюма Цэрквамі.

Копцкая Царква Егіпта налічвае каля 10 мільёнаў вернікаў.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by