У сталіцы Аргенціны можна будзе праехаць «маршрутам Папы» | Друк |
10.05.2013 20:45

Пачынаючы з 11 мая, па суботах, нядзелях і святах жыхары сталіцы Аргенціны і турысты змогуць праехаць аўтобусным «маршрутам Папы». Маршрут будзе пралягаць па 24 месцах, звязаных з жыццём і дзейнасцю Хорхе Берголіа — сённяшняга Пантыфіка Францішка.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, трохгадзінны бясплатны праезд забяспечылі мясцовыя ўлады Буэнас-Айрэса. На шляху можна будзе ўбачыць дом, дзе жыў будучы Папа ў дзяцінстве, школу, у якой ён вучыўся, плошчу, дзе гуляў у футбол, касцёл, семінарыю, езуіцкі ўніверсітэт, дзе выкладаў, катэдру, дзе служыў, кватэру, дзе ён жыў ужо будучы іерархам, турму, дзе цэлебраваў літургію ў Вялікі чацвер.

Аўтобус будзе вырушваць у шлях раніцай і апоўдні.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by