«Caritas» у Ліване: сітуацыя хрысціян Блізкага Усходу пагаршаецца | Друк |
14.05.2013 16:02

Аб дапамозе сірыйскім бежанцам і цяжкай сітуацыі хрысціян на Блізкім Усходзе паінфармаваў старшыня дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» у Ліване. Ксёндз Сімон Фаддул выступіў на канферэнцыі ў Манака, арганізаванай фондам «Дапамога Касцёлу ў патрэбе».

Святар паведаміў, што за два гады сірыйскай вайны ліванскі «Caritas» дапамог 150 тысячам сем’яў бежанцаў, з якіх 92% складаюць мусульмане-суніты.

Ксёндз Фаддул звярнуў увагу, што становішча хрысціян на Блізкім Усходзе пагаршаецца. Вызнаўцы Хрыста ўцякаюць з Ірака, многія з іх прабываюць на поўначы краіны, чакаючы, калі змогуць накіравацца ў заходнія дзяржавы. У Сірыі хрысціяне складаюць 10% насельніцтва.

Святар заклікаў да падтрымкі, каб «Caritas» і далей мог несці дапамогу патрабуючым.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by