80 працэнтаў хрысціян пакінулі Ірак | Друк |
15.05.2013 11:38

З часу заканчэння рэжыму Садама Хусейна ў 2003 г. 80 працэнтаў іракскіх хрысціян пакінулі краіну. Аб гэтым паведаміў кс. Пауль Саці, які апякуецца іракскай дыяспарай у Антверпене (Бельгія).

Выступаючы на сустрэчы, арганізаванай фондам «Дапамога Касцёлу ў патрэбе», святар адзначыў, што сённяшнюю сітуацыю ў Іраку можна назваць сапраўднай арабскай зімой. Па словах кс. Саці, якога цытуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, краіна, якая з’яўляецца калыскай цывілізацыі і хрысціянства, стала месцам, дзе хрысціяне асуджаны на выгнанне або жывуць пад пагрозай і вымушаны пастаянна ўкрывацца.

(AG)

 
© 2003-2021 Catholic.by