У Польшчы будуюць дом для пераследуемых хрысціянаў з Сірыі |
| Друк | |
20.02.2014 12:35 |
Фонд «SOS для жыцця» і манахіні-бернардынкі ў польскім горадзе Жэшув будуюць цэнтр дапамогі для пераследуемых хрысціянаў. Будынак разлічаны на 40 сем’яў і 160 чалавек. Ужо адведзены надзел пад будаўніцтва ў горадзе Ланьцуг. Гэты дом прызначаны для бежанцаў з Сірыі.
«Мы назіраем зараз велічэзныя злачынствы супраць хрысціянаў, якія толькі можна сабе ўявіць. Хрысціянскія гарады цалкам апусцелі, вёскі разбураны. Гледзячы на напады ісламістаў, якія становяцца ўсё больш моцнымі, мы задаемся пытаннем: дзе нашы браты і сёстры ў веры, дзе палітыкі з усяго свету, якія за нас заступаюцца?» — сказаў пра трагедыю ў Сірыі арцыбіскуп Сільванус Пэтрас Аль-немэх, мітрапаліт Хомса і Хамы.
У праваабарончай арганізацыі Open Doors звяртаюць увагу на заклікі хрысціянаў, якія да іх прыходзяць: «Хрысціяне адзінокія, таму іх атакуюць за веру. Чаму хрысціянаў у вёсках знішчаюць? Чаму нашы браты і сёстры заходняга свету не асуджаюць разам з намі гэтыя злачынствы? Чаму нікога не цікавіць, што ўсё больш хрысціянаў павінна гінуць?»
|