Украіна: агульнаўкраінская рада Цэркваў і рэлігійных арганізацый катэгарычна асудзіла любыя спробы сепаратызму | | Друк | |
24.02.2014 14:06 |
«Тэрытарыяльнае адзінства Украіны, незалежнасць якой дадзена нам Богам, з'яўляецца каштоўнасцю для нашага народа, а таму дазволіць яе падзел мы не маем права, бо гэта грэх перад Богам і будучымі пакаленнямі нашага народа. У цяперашніх умовах грамадска-палітычнай напружанасці любая дыскусія на гэтую тэму небяспечная, не служыць прымяненню і вядзе да эскалацыі канфлікту, пераносячы яго ў рэгіёны. Мы таксама асуджаем правакацыі процістаянняў і варожасць паміж жыхарамі розных рэгіёнаў Украіны, прадстаўнікамі розных нацыянальных меншасцяў і веравызнанняў. Звяртаемся да жыхароў усіх рэгіёнаў Украіны словамі Кабзара: «Абдымемся, браты мае! Малю вас, заклікаю!» — паведамляецца ў Звароце УРЦіРА. Таксама 22-23 лютага ва Украіне былі арганізаваны малітвы за тых, хто загінуў ад рук спецатрадаў. Паводле RICY, (AYU)
|