У італьянскіх яслях пачалі пераадольваць гендэрныя стэрэатыпы | | Друк | |
26.02.2014 13:43 |
Праграма была запушчана муніцыпальнай адукацыйнай службай 20 лютага. Сярод прычын, якія паказваюць на неабходнасць увядзення новай праграмы, пералічваецца «няроўнасць полаў і ўстойлівасць традыцыйных мадэляў у італьянскай адукацыйнай сістэме». З гэтай мэтай каля 7 тысяч выхавальнікаў рымскіх ясляў і садкоў павінны будуць прайсці ўжо ў бягучым навучальным годзе адукацыйны курс па гендэрнай ідэнтыфікацыі. Яшчэ адной цаглінкай у будынку гендэрнай ідэалогіі стаў праект па барацьбе з гамафобіяй у школах, які прадугледжвае сустрэчы навучэнцаў з прадстаўнікамі асацыяцый ЛГБТ. Паводле Рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|