DeoSpace - новая каталіцкая сацыяльная сетка | | Друк | |
30.03.2014 21:39 |
DeoSpace знаходзіцца па адрасе www.deospace.com. Сёння сетка даступная на англійскай, італьянскай і іспанскай мовах. Яна пабудавана аналагічна большасці сацыяльных сетак, але адаптаваная пад католікаў. Карыстальнікі могуць стварыць асабісты профіль, знайсці сяброў, далучыцца да парафіі, дыяцэзіі, апостальскай групы, пасылаць паведамленні, абменьвацца фота і відэа, звяртацца з малітоўнымі просьбамі. Структура сеткі будзе ўдасканальвацца. У будучыні распрацоўшчыкі абяцаюць больш прасунутыя функцыі. На чале праекта стаяць кардынал Оскар Андрэс Радрыгес Марадыяга і біскуп Кэвін Фаррэл. Выканаўчым дырэктарам прызначаны прэзідэнт інстытута евангелізацыі Марыё Капэла. |