У Ізраілі вандалы пакінулі зневажальныя графіці на сценах кляштара |
| Друк | |
02.04.2014 10:20 |
У Ізраілі ў чарговы раз на сценах хрысціянскіх будынкаў з'явіліся блюзнерныя надпісы ў адрас Езуса і Марыі. На гэты раз, ахвярай вандалаў стаў каталіцкі кляштар Дэйр Рафат каля горада Бэйт-Шэмеш.
Таксама былі пашкоджаны некалькі аўтамабіляў, прыпаркаваных на тэрыторыі кляштара. Гэта ўжо не першы падобны інцыдэнт за апошнія месяцы. Паліцыя шукае вінаватых. Хутчэй за ўсё, яны прыходзяць з бліжэйшых калоній.
У кляштар прыбыў лацінскі Патрыярх Ерузалема Фуад Туаль. «Гэта дрэнная навіна для дзяржавы Ізраіль і для ўсіх нас. Святой Зямлі не патрэбныя такія ўчынкі. Тым больш што яны скіраваны супраць законных сясцёр, якія не ўдзельнічаюць у якой-небудзь палітыцы, але толькі моляцца аб міры», — сказаў арцыбіскуп Туаль.
Лацінскі Патрыярхат Ерузалема ўжо заклікаў да барацьбы ў гэтай сферы, указваючы не толькі на неабходнасць прымянення прававых мер, але і на важнасць правільнага выхавання ў ізраільскіх школах.
|