У многіх кінатэатрах свету будзе трансляцыя кананізацыі Пантыфікаў | Друк |
22.04.2014 18:09

Трансляцыя кананізацыі благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, якая пройдзе на плошчы св. Пятра 27 красавіка, будзе адбывацца ва ўсіх кутках свету, дзякуючы сумеснай ініцыятыве Ватыканскага тэлевізійнага цэнтру, а таксама кампаній «Sky», «Sony» і «Nexco Digital».

Прамая трансляцыя з плошчы св. Пятра будзе ажыцяўляцца ў 500 кінатэатрах свету. У многіх з іх у высокай якасці і 3D вымярэнні. Уваход на прагляд цырымоніі кананізацыі будзе бясплатны.

Самая вялікая колькасць кінатэатраў, якія пажадалі прыняць удзел у ініцыятыве знаходзіцца ў Італіі і ЗША — больш за 100 кінатэатраў у кожнай з гэтых краін. Таксама трансляцыі пройдуць у гарадах Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Ірландыі, Іспаніі, Аргентыны, Бразіліі, Чылі, Калумбіі, Мексікі, Уругвая і Лівана. У краінах Усходняй Еўропы трансляцыя будзе арганізавана ў кінатэатрах Польшчы, Чэхіі, Харватыі і Босніі і Герцагавіны.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 
© 2003-2025 Catholic.by