У Маскве абмяркуюць уплыў каталіцкай тэалогіі на грамадскія навукі | | Друк | |
10.06.2014 12:27 |
![]() Аб гэтым паведамляецца на ria.ru. Сярод дакладчыкаў — Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Расіі кс. Ігар Кавалеўскі, дырэктар Італьянскага інстытута культуры ў Маскве прафесар Адрыяно Дэль Аста, дэкан факультэта грамадскіх навук Папскага ўніверсітэта св. Тамаша Аквінскага прафесар Алехандро Кроствэйт, Генеральны сакратар Інстытута палітычных, эканамічных і сацыяльных даследванняў прафесар Марко Рычэры, прафесар Балонскага ўніверсітэта сацыёлаг Стэфано Заман'і. Паводле слоў арганізатараў, асноўная задача сімпозіума — зрабіць навучанне Тамаша Аквінскага больш зразумелым расійскім грамадазнаўцам і сацыёлагам, пазнаёміць іх з сацыяльным вучэннем Каталіцкага Касцёла і падыходамі да аналізу палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсаў. (AYU) |