Расія ўводзіць абмежаванні для касцёлаў Крымy |
| Друк | |
02.07.2014 17:48 |
Як паведаміла нарвежская праваабарончая арганізацыя па садзейнічанні
рэлігійнай свабодзе «Forum 18», усталяваўшы незаконны кантроль над
Крымам, расійскія афіцыйныя асобы ўвялі новыя абмежаванні для мясцовых касцёлаў.
У прыватнасці, рэлігійным арганізацыям Крыму неабходна прайсці перарэгістрацыю ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам. Святары ўкраінскага Каталіцкага Касцёла, якія не з’яўляюцца выхадцамі Крыму, могуць выконваць свае абавязкі толькі тры месяцы, потым яны на месяц павінны адысці ад абавязкаў і зноў звярнуцца з просьбай аб прыёме.
Католікі Севастопаля адчайна спадзяваліся на вяртанне сваёй святыні, які быў канфіскаваны яшчэ згодна з савецкім заканадаўствам, зараз яны няўпэўненыя ў тым, што будынак вернуць.
Новыя абмежаванні не накіраваныя толькі супраць украінскіх католікаў. Украінская Праваслаўная Царква Кіеўскага патрыярхата выявіла, што «арэнда» за сабор у Сімферопалі значна ўзрасла.
|