Украіна: Патрыярх Філарэт выказаў спачуванні родным ахвяр самалёта «Малайзійскіх авіяліній» і заклікаў да малітвы |
| Друк | |
18.07.2014 14:22 |
17 ліпеня ў выніку абстрэлу ў небе над Данбасам пацярпеў крушэнне самалёт «малайзійскіх авіяліній». 298 чалавек загінула. Патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны Філарэт выказаў спачуванні родным і блізкім ахвяр трагедыі і заклікаў да малітвы.
«Тое, што адбылося ў небе над Данбасам — жудасная трагедыя. Нашы глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама народам Нідэрландаў, Малайзіі і іншых краін, грамадзяне якіх загінулі ў выніку тэрарыстычнага нападу на самалёт. Мы молімся аб міласці Божай да загінулых, аб палягчэнні душэўных пакут для родных і блізкіх», — адзначыў іерарх. «У той час, калі сусветная супольнасць разам з Украінай спрабуе зрабіць усё магчымае для спынення кровапраліцця на Данбасе, з расійскага боку не спыняецца паток матэрыяльнай, фінансавай, інфармацыйнай, ідэалагічнай падтрымкі агрэсіі, засылаюцца найміты і вайскоўцы, цяжкая зброя, вядзецца абстрэл пазіцый украінскіх войскаў непасрэдна з расійскай тэрыторыі»,— дадаў у сваім звароце Патрыярх Філарэт. Паводле risu.org.ua,(AYU)
|