Журналіст, забіты ісламістамі, маліўся ў вязніцы Ружанец |
| Друк | |
21.08.2014 11:14 |
“Калі я знаходзіўся ў вязніцы, малітва давала мне ўнутраную свабоду”, - гаворыцца ў лісце Джэймса Фоулі, амерыканскага журналіста, на днях жорстка забітага ісламістамі ў Іраку. Гэтыя словы ён напісаў пасля свайго першага зняволення, якое было ў 2011 г. у Лівіі.
У той час журналіст быў затрыманы на 45 дзён урадавымі войскамі. Пасля вызвалення ён апісаў перажытае ў лісце, адрасаваным каталіцкаму ўніверсітэту ў Маркецце, дзе ён вучыўся.
Джэймс Фоулі прызнаўся, што ў вязніцы яму найбольш было шкада сваю маці. Ён хацеў усталяваць з ёй кантакт і тады пачаў маліцца так, як яна, - малітвай Ружанца ўголас. Ён маліўся разам з журналісткай, якая знаходзілася ў вязніцы разам з ім. Па словах журналіста, гэты было для яго ўмацаваннем, бо замест таго, каб маўчаць, ён выражаў сваю слабасць і надзею, размаўляючы з Богам. Джэймс Фоулі падкрэсліў, што менавіта дзякуючы гэтай малітве ён ужо ў вязніцы атрымаў унутраную свабоду.
Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|