Ад віруса Эбола памерла супольнасць баніфратараў у Ліберыі |
| Друк | |
27.08.2014 13:16 |
Вірус Эбола забіў усю супольнасць баніфратараў, што апекавалася хворымі ў
шпіталі св. Юзафа ў сталіцы Ліберыі, Манровіі. Сам шпіталь, які
належыць гэтаму ордэну, зачынілі і ён узновіць сваю працу толькі пасля
прыезду новых працаўнікоў і дэзінфекцыі. Пра гэта паведамляе
каталіцкае інфармацыйнае агенства. 2 жніўня памёр 52-гадовы брат Патрык Ншамдзэ, дырэктар шпіталя, а праз тыдзень 47-гадовая с. Ханталь Паскалайн з ордэна сясцёр-місіянерак Беззаганнага зачацця. 11 жніўня памерлі: 47-гадовы брат Джордж Кэмбэй і 75-гадовы кс. Мігель Паджарэс, якога прывезлі ў Іспанію, каб правесці яго лячэнне эксперыментальнымі лекамі ZMapp. Памерла таксама 6 свецкіх супрацоўнікаў: урач, медыцынскія сёстры і санітарны персанал.
Акрамя таго шпіталь быў зачынены з-за прычыны недахопу лекаў, а таксама пальчатак і масак, неабходных для таго, каб не заразіцца вірусам ад хворых.
25 жніўня з Мадрыда была паслана каманда з двух братоў, сястры місіянеркі і свецкага тэхніка, а таксама 20 кг лекавых сродкаў. Да іх будуць далучацца валанцёры. Калі яны прыбудуць ў Манровію, то будзе праведзена дэзінфекцыя шпіталя, пасля якой яго наноў адчыняць.
Вірус Эбола, які выклікае гемарагічную ліхаманку, забіў з сакавіка гэтага года ў некалькіх краінах Заходняй Афрыцы больш за 1400 асоб. (AYU)
|