У Рыме абмяркуюць пазіцыю Касцёла падчас Першай сусветнай вайны | | Друк | |
28.08.2014 16:52 |
![]() Адкрые працу форума а. Бернар Ардура, старшыня Папскага камітэта гістарычных навук, а з інаўгурацыйным дакладам выступіць кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Улічваючы шырокую геаграфію прадстаўленую ўдзельнікамі канферэнцыі, на ёй будзе абмяркоўвацца дзейнасць католікаў падчас І Сусветнай вайны ў Германіі, Ірландыі, Бельгіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Венгрыі, Сербіі, Харватыі, Славакіі, Польшчы, Іспаніі, Румыніі, Расіі. Даследчыкі паразмаўляюць таксама пра ролю каталіцкіх жанчын падчас вайны, наступствы канфлікта для місій, дзейнасць законнікаў і законніц, інструменталізацыю рэлігіі і сакралізацыю вайны. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|