Нунцый ва Украіне заклікаў Захад рашуча дзейнічаць супраць расійскай агрэсіі і супраць пераследу хрысціян у Іраку |
| Друк | |
05.09.2014 12:54 |
Арцыбіскуп Томас Галіксан, Апостальскі Нунцый ва Украіне, заклікаў Захад дзейнічаць рашуча супраць расійскай агрэсіі ва Украіне і супраць пераследу хрысціян у Іраку.
Паводле слоў Нунцыя, важна, што «мы не становімся неадчувальнымі да лёсу іншых людзей і асабліва да нашых каталіцкіх братоў і сясцёр з усяго свету».
Арцыбіскуп Галіксан дадаў, што ён «бачыць столькі станоўчага росту і волі да дабра ва Украіне на працягу апошняга паўгоддзя, што раіў бы Захаду прымаць больш рашучы ўдзел у супрацьстаянні расійскай агрэсіі».
«Мы абавязаны даць людзям больш, чым проста дапамагаць лячыць раны разбурэнняў і дапамагаць у аднаўленні таго, што пашкодзіў агрэсар. Мы абавязаны даць ім больш, чым проста дапамагаць ратавальнымі акцыямі», — сказаў арцыбіскуп.
|