Катэхізіс «Любоў — наша місія» выдалі да Сусветнай сустрэчы сем'яў |
| Друк | |
05.09.2014 13:07 |
Сусветная сустрэча сем'яў, якая адбудзецца ў верасні 2015 года ў Філадэльфіі (ЗША), паведаміла пра выданне падрыхтоўчага катэхізіса пад назвай «Любоў — наша місія».
Падрыхтаваны архідыяцэзіяй Філадэльфіі катэхізіс налічвае 10 раздзелаў, сярод іх такія, як «Любоў прыносіць плады», «Маці, настаўніца, сям'я: сутнасць і роль Касцёла», «Выбіраючы жыццё», паведамляе catholic culture.
Апекунамі cустрэчы былі выбраны святыя Ян Павел ІІ і Джоана Берэта Мола.
Ватыкан яшчэ не пацвердзіў візіт Пантыфіка на гэтую сустрэчу, але арцыбіскуп Філадэльфіі Чарльз Шап'ю паведаміў: «Папа Францішак сказаў мне, што прыедзе».
(AYU)
|