Катэхізіс «Любоў — наша місія» выдалі да Сусветнай сустрэчы сем'яў | Друк |
05.09.2014 13:07

Сусветная сустрэча сем'яў, якая адбудзецца ў верасні 2015 года ў Філадэльфіі (ЗША), паведаміла пра выданне падрыхтоўчага катэхізіса пад назвай «Любоў — наша місія».

Падрыхтаваны архідыяцэзіяй Філадэльфіі катэхізіс налічвае 10 раздзелаў, сярод іх такія, як «Любоў прыносіць плады», «Маці, настаўніца, сям'я: сутнасць і роль Касцёла», «Выбіраючы жыццё», паведамляе catholic culture.

Апекунамі cустрэчы былі выбраны святыя Ян Павел ІІ і Джоана Берэта Мола.

Ватыкан яшчэ не пацвердзіў візіт Пантыфіка на гэтую сустрэчу, але арцыбіскуп Філадэльфіі Чарльз Шап'ю паведаміў: «Папа Францішак сказаў мне, што прыедзе».

(AYU)
 
© 2003-2024 Catholic.by