У Страсбургу распачалі святкаванне 1000-годдзя існавання катэдры | | Друк | |
08.09.2014 16:53 |
![]() Юбілей датычыцца святыні ў раманскім стылі, будаўніцтва якой распачалося каля 1015 года. Пасля пажару ў ХІІ стагоддзі яе замяніла ў 1176-1439 гг. святыня ў гатычным стылі. Святкаванне, якое ўключае ў сябе разнастайныя музычныя спектаклі, канферэнцыі, наведванні катэдры ў суправаджэнні з экскурсаводам, Страсбургская дыяцэзія ладзіць разам з дзяржаваю, што з’яўляецца ўладальнікам касцёла. З нагоды юбілею ў касцёле ўстанавілі макет святыні, якая існавала ў раманскім стылі. Таксама ў твітэры зарэгістраваны карыстальнік (@1000cathedrale), дзе твіты ў жартаўлівай форме ад першай асобы піша нібыта сама катэдра. За 12 месяцаў там павінна з’явіцца тысяча твітаў. Катэдру Найсвяцейшай Панны Марыі ў Страсбургу — адзін з найяскравейшых прыкладаў готыкі — наведваюць шматлікія турысты. Маючы 142-метровую вышыню, да 1874 года будынак касцёла быў найвышэйшым ў свеце. (AYU)
|