Што такое «біблінг»? | Друк |
29.09.2014 14:39
На кракаўскім рынку сабраліся людзі, каб «пабіблінгаваць». «Bible-ing» – гэта 15 хвілін разважання над фрагментам Святога Пісання ў грамадскім месцы. У Кракаве на такое разважанне нядаўна сабралася 25 асоб. Найчасцей удзельнікі акцыі збіраюцца ў пэўным месцы і ў дамоўлены час. Потым яны сядаюць плячыма адзін да аднаго і разважаюць над біблійным фрагментам, пасля чаго дзеляцца сваімі развагамі.

«Bible-ing» адбываецца без транспарантаў, без камунікацый з іншымі людзьмі. Людзі, пераважна моладзь, збіраюцца, каб засяродзіцца над Божым словам у тых месцах, дзе найбольш руху і мітусні.

Польскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва прыводзіць словы арганізатара «біблінгу» ў Кракаве а. Паўла Бэня SJ: «Такім чынам мы хочам даць сігнал у акаляючы свет, і гэта магчыма — выйсці са Святым Пісаннем нават на вуліцу і там чытаць яго і разважаць над ім, пры гэтым нікому не перашкаджаючы».

Ідэя рабіць такія разважанні над Божым словам у грамадскіх месцах, т.зв. «Bible-ing», належыць удзельнікам супольнасці св. Яна са студэнцкага душпастырства ў Варшаве, якім апякуюцца езуіты. Ініцыятыва праводзілася ў іншых польскіх гарадах, напрыклад у Любліне.

(AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by